21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Наша школа не стала выключэннем. Сёння прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Мы паўдзельнічалі у раённай акцыі "Чытаем і спяваем па-беларуску". З гэтай нагоды вучні старэйшых класаў наведалі тэатральную пастаноўку трагікамедыі "Трыбунал" Андрэя Макаёнка.




