04.12.2024г. настаўнік Пятрашка Іна Валянцінаўна правяла адкрыты ўрок у 5 класе на тэму "Шануйце мудрасць..." ( па казцы Ўладзіміра Караткевіча "Нямоглы бацька"). Пяцікласнікі вучыліся адрозніваць літаратурную казку ад народнай, выконвалі разнастайныя заданні ( займаліся складаннем ментальнай карты, гулялі ў "трыміно", разгадвалі крыжаванку і інш.). Тым самым вучні ўдасканальвалі сваё валоданне роднай мовай і набліжаліся да беларускіх традыцый і звычаяў.


