Да 135-годдзя з дня нараджэння песняроў нашай Радзімы у нашай школе прайшла акцыя, прысвечаная гэтаму.

Вучням пачатковых класаў нагадалі пра 135-годдзе з дня нараджэння беларускіх класікаў пісьменства.


У час інфармацыйных блокаў у старэйшых класах вучні ўспомнілі звесткі з жыцця і творчасці класікаў, чыталі іх вершы і ўрыўкі з празаічных твораў.


На пазакласных мерапрыемствах дзеці інсцэніравалі ўрыўкі з твораў беларускіх песняроў, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.


Інфармацыйныя буклеты "Нашы песняры" вучні распаўсюдзілі сярод насельніцтва аграгарадка Буховічы.

