Архив новостей - Буховичская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2017

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

У трэцім класе прайшла гульня "Знаўцы роднай мовы". Вучні ў займальная форме паўтарылі арфаграфіі па мове. Адгадвалі загадкі, рашалі крыжаванкі, складалі прыказкі, перакладалі словы.

 

 

Для вучняў 4 класа была праведзена гульня "Знаўцы казак". Вучні ў займальнай форме паўтарылі беларускія народныя казкі, складалі прыказкі, адгадвалі казачных герояў, складалі малюнкі.

 

 

У 5 класе было праведзена гульнявое мерапрыемства "Юны мовавед". Навучэнцам прапаноўваліся цікавыя заданні па фанетыцы, лексіцы і іншых раздзелах мовазнаўства. Заданні былі займальнага характару. Дзеці тлумачылі сэнс прыказак, прымавак, шукалі памылкі, разгадвалі рэбусы і загадкі.

 

 

У гульні "Размаўляем па-беларуску" прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў. Гульцы з жаданнем прыгадвалі прадметы і называлі іх па-беларуску, перакладвалі з рускай мовы на беларускую, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў і ужывалі іх у маўленне.

 

 

Да міжнароднага дня роднай мовы вучні 7 класа выпусцілі газету "Табе, родная мова". У ёй змешчаны выказванні беларускіх паэтаў, думкі і меркаванні вучняў і настаўнікаў.